Еўрапейскі цэнтральны банк
Выгляд
Еўрапейскі цэнтральны банк на афіцыйных мовах | |
---|---|
Штаб-кватэра | Франкфурт-на-Майне, Германія |
Каардынаты | 50°06′34″ пн. ш. 8°40′26″ у. д.HGЯO |
Дата заснавання | 1 чэрвеня 1998 |
Прэзідэнт (старшыня) |
Марыа Драгі |
Валюта | Еўра |
Базавая ўліковая стаўка |
1,50 % |
Базавая дэпазітная стаўка |
0,75 % |
Вэб-сайт | www.ecb.eu (англ.) |
Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) — агульная валютная ўстанова краін-удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаў Еўрапейскага саюза Еўрапейскую сістэму цэнтральных банкаў (ЕСЦБ). ЕЦБ з’яўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснавана ў 1998 годзе ў рамках Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. Банк месціцца ў Еўратаўэр (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасць ЕЦБ рэгулюецца Маастрыхцкай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.
Галоўныя задачы ЕЦБ:
- Вызначэнне і правядзенне грашовай палітыкі;
- Правядзенне валютных аперацый;
- Кіраванне агульнымі валютнымі рэзервамі;
- Забеспячэнне эканомікі грошамі, і, асабліва, бесперашкоднасць плацяжоў.
Прэзідэнтам ЕЦБ з’яўляецца з 2011 Марыа Драгі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейскі цэнтральны банк на Вікісховішчы |